Гарадзенца асудзілі за каментар пра Лукашэнку ў ютуб-канале расійскага блогера
У судзе Ленінскага раёна Гродна 9 лістапада асудзілі Ігара Жука паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
27.11.2023 / 11:11
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у ютубе пакінуў каментар у бок Лукашэнкі пад відэа «Беларусь: схаваная мабілізацыя і ўвод войскаў з Расіі | Украіна, Лукашэнка і НАТА» расійскага блогера Іллі Варламава. У яго ў тэлефоне знайшлі дадатак Youtube, у якім у раздзеле «Каментары» і быў адпаведны допіс, піша «Вясна».
Ігар Жук працаваў станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў у закрытым акцыянерным таварыстве.
Да вынясення прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
Суддзя Наталля Горбач прызначыла Ігару два гады «хіміі».
Чытайце таксама:
Ураджэнца Баранавічаў асудзілі на пяць гадоў за 100 данатаў
Сілавікі прымусілі затрыманага мінчука «прызнацца» ва ўдзеле ў стачцы