Валер Кавалеўскі абмеркаваў паглыбленне парламенцкага супрацоўніцтва з Ісландыяй

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі і прадстаўнік па замежных справах наведаў 23-24 лістапада з працоўным візітам Ісландыю. 

25.11.2023 / 17:01

Фота: тэлеграм-канал Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Адбыліся сустрэчы з палітычным дырэктарам МЗС Марыяй М'ёлі і дарадцам міністра Херсірам Олафсанам, дарадцай прэзідэнта Унай Сігватсдоцір і старшынёй камітэта па міжнародных адносінах нацыянальнага парламента Дзільяй Міст Ейнарсдоцір. 

Сярод абмеркаваных тэм — прыярытэтныя пытанні для беларусаў:

«Візіт адбываўся на тле прызначэння новага міністра замежных спраў і важна было пачуць ад ісландскага боку, што іх палітыка па Беларусі застаецца нязменнай.

Супрацоўніцтва Беларусі з Ісландыяй — прыклад таго, наколькі насычанымі і практычнымі могуць быць адносіны паміж геаграфічна аддаленымі народамі, якія аднак збліжаюць агульныя каштоўнасці, салідарнасць і спагада», — зазначыў Валер Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

Да канца года ў Празе адкрыецца Офіс дэмакратычнай Беларусі

Кавалеўскі: Мы не пачулі ад расійскіх дэмсіл, што пасля перамен РФ адмовіцца ад каланіяльнай палітыкі

Nashaniva.com