Беларускі галкіпер стаў чэмпіёнам Узбекістана
У матчы 25-га тура футбольнага першынства Узбекістана «Пахтакор» перамог «Сурхон» з Тэрмеза з лікам 2:1.
24.11.2023 / 19:00
Павел Паўлючэнка. Фота: football.by
Вароты «Пахтакора» абараняў беларус Павел Паўлючэнка.
Ташкенцкі клуб за тур да фінішу апярэджвае «Насаф», які ідзе другім, на 6 балаў.
«Пахтакор» 16-ы раз выйграў чэмпіянат краіны.
Павел Паўлючэнка перайшоў у «Пахтакор» улетку, перад гэтым ён гуляў за польскія «Тэрмаліцы». Ён правёў за ташкенцкі клуб ва ўсіх турнірах, у тым ліку ў азіяцкай Лізе чэмпіёнаў, сем матчаў. Прапусціў тры галы.
Павел — гулец нацыянальнай зборнай. Ён абараняў вароты ў матчы супраць Косава і адстаяў на нуль.
Чытайце таксама:
Еўрапейскі клуб зарабіў на продажы піва больш, чым на трансферы футбалістаў
Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Лёсаванне стыкаў Еўра-2024
Беларускі трэнер зрабіў «Ардабасы» чэмпіёнам Казахстана па футболе