У Бабруйску затрымалі за хабар дырэктара прадпрыемства
У Бабруйску аператыўнікі АБЭЗ затрымалі 57-гадовага дырэктара аднаго з заводаў горада. У паведамленні прэс-службы МУС сцвярджаецца, што з ліпеня да лістапада ён сістэматычна атрымліваў хабар у выглядзе працэнта ад сумы заключаных дамоў з камерцыйнай фірмай, якая пастаўляла сыравіну для вытворчасці прадукцыі.
24.11.2023 / 07:50
Скрыншот з відэа
Кіраўніка прадпрыемства затрымалі, як паведамляецца, у момант перадачы яму чарговага траншу ў памеры большым за 21 тысячу рублёў. Усяго ж ён паспеў атрымаць 51 тысячу рублёў.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Што гэта за прадпрыемства, а таксама прозвішча затрыманага, пакуль не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Затрыманы кіраўнік Бярозаўскага мясакансервавага камбіната. Але не ў рамках «малочнай справы»