Загарэўся падземны рэзервуар для нафты ў Полацкім раёне
Здарэнне адбылося ў рэзервуары на тэрыторыі філіяла па транспарціроўцы нафты «Наваполацк» ААТ «Гомельтранснафта Дружба» ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, паведамляе МНС.
23.11.2023 / 14:29
Адбылося загаранне рэшткаў нафтапрадуктаў у падземным рэзервуары, які знаходзіцца на рамонце.
Пажар ліквідаваны. Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца, піша МНС.