На экс-палітвязня Іллю Міронава завялі крымінальную справу
Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго мама.
23.11.2023 / 11:54
«Мяне выклікаюць у СК у якасці сведкі. На Іллю завялі новую крымінальную справу. Не бяруся публікаваць артыкулы, бо дакладнай інфармацыяй не валодаю. Сябры, асцярожней з каментарамі», — напісала яна.
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў больш за год правёў за кратамі па «справе Зельцара». Па вызваленні ён адбываў некалькі разоў адміністрацыйны арышт і ў выніку пакінуў Беларусь.