Біятланісты Смольскія далі сыну рэдкае імя
Вядомыя беларускія біятланісты Дзінара і Антон Смольскія назвалі свайго сына Сафронам. Пра гэта Дзінара паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме.
22.11.2023 / 19:43
Сын у Смольскіх нарадзіўся 28 верасня, але як яго назвалі, дагэтуль публічна не казалі.
Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Антон Смольскі і ягоная жонка, алімпійская чэмпіёнка Дзінара Смольская (дзявочае прозвішча Алімбекава) — падпісанты праўладнага ліста спартоўцаў. Пара пабралася шлюбам летась.
Чытайце таксама:
Для Антона Смольскага прынцыпова выступаць пад чырвона-зялёным сцягам, але прынцыпы не цвёрдыя