Злодзей перасунуў кубак і лыжкі і так выдаў сябе

Гэта здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне. 70-гадовы мужчына прыехаў на лецішча і на дзвярах свайго дома ўбачыў пашкоджаны замок. Мужчына адразу паведаміў пра гэта ў міліцыю.

22.11.2023 / 08:49

Фота: sudexpert.gov.by

На месца выехала следча-аператыўная група са спецыялістам Аршанскага аддзела камітэта судовых экспертыз, паведамляе sudexpert.gov.by.

Высветлілася, што невядомы пракраўся ў дом, збіўшы навясны замок. Агледзеўшыся ўнутры, гаспадар пералічыў зніклую маёмасць на 500 рублёў, а таксама звярнуў увагу на кубак і лыжкі, якія знаходзіліся не на сваім звычайным месцы.

Фота: sudexpert.gov.by

На паверхні кубка спецыяліст выявіў след пальца рукі, які накіраваў ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.

У выніку след супаў з адбіткам пальца рукі 48-гадовага жыхара Талачынскага раёна.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну. У яго была выяўленая частка скрадзеных рэчаў. Талачынскім РАСК распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Злодзей вынес з кватэры мінчанкі тэлевізар, дзіцячы манеж і плюшавага мядзведзя

Расіянін зняў кватэру ў Магілёве і скраў адтуль па запчастках пральную машыну

Аршанец скраў у суседкі вядро пяску. Быў суд

Nashaniva.com