У Вільні пакажуць фільм «Апошнія дні Алеся Пушкіна»
Чацвер, а 18-й гадзіне.
21.11.2023 / 14:48
23 лістапада адбудзецца прагляд фільма «Апошнія дні Алеся Пушкіна» дакументаліста Рамана Шэля і сустрэча з былым палітвязнем, журналістам і публіцыстам Алегам Груздзіловічам.
Чацвер, 23 лістапада, 18:00
Дом-музей Марыі і Юргіса Шлапялісаў, вуліца Піліес (Замкавая) 40.
***
Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.
Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.
Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.
Чытайце таксама:
У Беластоку адкрылі выставу рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Яе прысвяцілі памяці Алеся Пушкіна
Апошні перформанс Алеся Пушкіна
Алесь Пушкін мучыўся страшнымі болямі, але яго не шпіталізавалі. Хто начмед у турме, дзе ён памёр
«Усё ж часы былі тады іншыя». Пахаванне Алеся Пушкіна ў 2023-м vs пахаванне Ларысы Геніюш у 1983-м