Зяленскі: 10 гадоў таму ўкраінцы пачалі першы контрнаступ
Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з нагоды дзясятых угодкаў Другога Майдана — 21 лістапада 2013 года ўкраінцы выйшлі ў цэнтр Кіева пратэставаць супраць адмовы тагачаснага прэзідэнта Януковіча падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
21.11.2023 / 11:31
Усё пачалося з допіса Мустафы Наема роўна дзесяць гадоў таму ў сацыяльных сетках. Фота: Аксаны Каваленка, Украінская праўда
«Дзесяць гадоў таму мы пачалі новую старонку барацьбы. Дзесяць гадоў таму ўкраінцы пачалі свой першы контрнаступ — супраць беззаконня, спробаў пазбавіць нас еўрапейскай будучыні, супраць нашага рабства.
Год за годам, крок за крокам, мы робім усё, каб наша зорка — зорка Украіны — заззяла ў коле зорак на сцягу ЕС, які сімвалізуе еднасць народаў Еўропы.
Аб'яднацца могуць толькі моцныя. Адзіныя, хто стаў свабодным. Вольны быць годным. Дзеля новых часоў. З Днём Годнасці і Свабоды, моцныя людзі моцнай краіны! Слава Украіне!», — сказаў у сваім звароце Уладзімір Зяленскі.
21 лістапада 2013 года ўкраінцы выйшлі ў цэнтр Кіева пратэставаць супраць адмовы тагачаснага прэзідэнта Януковіча падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. У выніку гэта вылілася ў шырокія пратэсты, якія цягнуліся тры месяцы, і скончыліся 21 лютага 2014 года ўцёкамі Януковіча, а таксама анексаваннем Крыма і Данбаса.
Чытайце таксама:
У Кіеве, на Майдане, пачалася стыхійная акцыя супраць прыпынення асацыяцыі з ЕС + фота (21.11.2013)