Кіраўнік Мінабароны Нямеччыны прыбыў у Кіеў следам за кіраўніком Пентагона

Барыс Пісторыус прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам, каб запэўніць украінскія ўлады, што падтрымка Украіны ў барацьбе з расійскай агрэсіяй з боку Берліна не аслабне на фоне вайны на Блізкім Усходзе, піша Бі-бі-сі.

21.11.2023 / 08:51

#EIL
Um exakt 5:00 Uhr Ortszeit ist Bundesverteidigungsminister Boris #Pistorius heute Morgen zu seinem zweiten Amtsbesuch in Kiew eingetroffen. @BILD pic.twitter.com/NjtpT0gr81

— Julian Röpcke (@JulianRoepcke) November 21, 2023

Чакаецца, што Пісторыус правядзе перамовы са сваім украінскім калегам Рустэмам Умеравым і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, а таксама возьме ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў на Майдане і наведае цэнтр ваеннай падрыхтоўкі.

Нямеччына з'яўляецца другой па аб'ёме паставак ваеннай дапамогі Украіне краінай пасля ЗША.

Пісторыус, які прыбыў ва ўкраінскую сталіцу на цягніку ў аўторак раніцай, робіць ужо другі візіт у Кіеў на пасадзе кіраўніка ваеннага ведамства і робіць гэта на наступны дзень пасля візіту кіраўніка Пентагона Лойда Осціна (яго паездка таксама не анансавалася загадзя).

Чытайце таксама:

У Кіеў «з пасланнем» прыбыў кіраўнік Пентагона

Nashaniva.com