Помнік Янку Скрыгану адкрылі на Случчыне

16 лістапада блізу вёскі Гарадзішча быў адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч.

20.11.2023 / 14:58

«На Случчыне адбылася гістарычная падзея. Блізу в. Гарадзішча адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Яну Скрыгану.

Выбар даты невыпадковы — на 16 лістапада прыпадае Дзень народзінаў славутага літаратара, які прыйшоў на свет у 1905 годзе ў в. Труханавічы.

На адкрыцці помніка прысутнічала дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган», — напісаў Зміцер Юркевіч.

Чытайце таксама:

«Адкуль жа ўзяўся той — рэальны ці ілюзорны — чорны чалавек, які падштурхнуў Янішчыц да балконнага поручня?»

«Адказ мяне проста агаломшыў — «500 альбомаў па 500 узораў у кожным, усяго 250 000 пісанак»

«У ягонай хаце ў куце стаяў посах Коласа, на стале — чарка Купалы… Антураж!»

Nashaniva.com