Лукашэнка прызначыў новых паслоў. Міністра эканомікі адправіў паслом у Кітай

Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада прызначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію, паведамляе БЕЛТА. Міністра эканомікі ён адправіў у Кітай, а кіраўніка ДФР — у Зімбабвэ.

20.11.2023 / 12:36

Аляксандр Чарвякоў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у КНР

Аляксандр Чарвякоў, які працаваў на пасадзе міністра эканомікі, прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Ігар Маршалаў, які займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў, прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія назначаны Ігар Белы. Дагэтуль ён працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

Сяргей Маліноўскі, які кіраваў галоўным інфармацыйна-аналітычным упраўленнем МЗС, адправіцца працаваць Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Паўночная Македонія.

Раман Раманоўскі прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны. Да прызначэння на гэтую пасаду ён працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС.

Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Мумбаі (Рэспубліка Індыя) Аляксандра Мацукова, які дагэтуль працаваў начальнікам упраўлення ў пытаннях грамадзянства і выезду за мяжу галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС.

Nashaniva.com