У Кіеў «з пасланнем» прыбыў кіраўнік Пентагона

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін прыбыў у Кіеў на перамовы з уладамі Украіны, аб чым паведаміў у Х.

20.11.2023 / 10:36

Лойд Осцін прыбыў у Кіеў. Фота: SecDef / Twitter

«Я толькі што прыехаў у Кіеў, каб сустрэцца з украінскімі лідарамі.

Я тут сёння, каб перадаць важнае пасланне: Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе за свабоду супраць расійскай агрэсіі, як зараз, так і ў будучыні», — напісаў ён. 

Візіт Осціна праходзіць на фоне спрэчак у ЗША аб новым траншы дапамогі Украіне.

Nashaniva.com