У Расіі абвясцілі ў вышук пераможцу «Еўрабачання»

Які менавіта артыкул інкрымінуюць Джамале, не ўдакладняецца.

20.11.2023 / 10:18

Украінская спявачка крымскататарскага паходжання Джамала абвешчаная ў вышук у Расіі. Як вынікае з базы вышуку МУС Расіі, Джамала (сапраўднае імя — Сусана Джамаладзінава) абвешчана ў вышук па крымінальным артыкуле, піша «Украінская праўда».

Які менавіта артыкул інкрымінуюць Джамале, не ўдакладняецца.

Джамала ў 2016 атрымала перамогу на песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй пра дэпартацыю крымскіх татар і мае актыўную праўкраінскую пазіцыю.

Nashaniva.com