У аграгарадку ў Баранавіцкім раёне прадаюць катэдж за 1,27 млн ​​рублёў. Што ў ім

Двухпавярховы катэдж з гаражом агульнай плошчай 653 кв. м (жылая плошча — 170 кв. м) з басейнам, мэбляй, бытавой тэхнікай прадаецца ў аграгарадку Сталовічы Баранавіцкага раёна. Абʼява размешчана на сайце Куфар.Нерухомасць.

19.11.2023 / 13:38

 

На падлозе першага паверха выкладзена выключна іспанская і італьянская плітка, у спальнях — якасны ламінат высокай трываласці, гаворыцца ў абвестцы.

У катэджы тры санвузлы, ёсць вялікая тэраса і spa-зона: басейн плошчай у некалькі пакояў — 42 кв. м і сауна.

На другім паверсе — 5 спальняў і кабінет.

Участак — 15 сотак, на браме — званок з відэаназіраннем.

Цана катэджа — 1,27 млн рублёў (каля 400 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

Пазаўчора быў апошні дзень аплаты маёмасных падаткаў. Што будзе, калі не заплаціў?

Прадаюць нават неліквід, а здзелкі з метрам па 2000 даляраў — частая рэч. Эксперты пра тое, што адбываецца з продажам кватэр

Калі лепш набываць дамок на вёсцы і якія ёсць варыянты?

Nashaniva.com