Рыгора Кастусёва змясцілі ў ПКТ
Экс-лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, асуджаны на 10 гадоў зняволення, змешчаны ў памяшканне камернага тыпу, напісаў у сацсетках ягоны зяць Дзмітрый Антончык.
19.11.2023 / 01:36
Рыгор Кастусёў у судзе. За ім — Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Юрась Зянковіч. Фота: БелТА
«Пацвердзілася інфармацыя. Рыгор Кастусёў змешчаны ў ПКТ. Хутчэй за ўсё, 11 лістапада», — напісаў ён.
Рыгору Кастусёву — 66 гадоў. Яго затрымалі 12 красавіка 2021 года разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам па «справе аб захопе ўлады».
У верасні 2022 года суд прыгаварыў палітыка да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне адбывае ў ПК-22 у «Воўчых норах» у Івацэвіцкім раёне.
Яшчэ ў мінскім СІЗА ў Рыгора Кастусёва дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Чарговае медыцынскае абследаванне палітвязень прайшоў у жніўні, але пра вынікі агляду і аналізаў яму не паведамілі.
«Расказаў, што цяпер вельмі баляць ногі. Ногі ацякаюць, бо ў яго моцны варыкоз. Ва ўмовах ШІЗА з варыкозам вельмі цяжка. Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець», — апісваў у пачатку кастрычніка Зміцер Антончык сітуацыю з цесцем.
Чытайце таксама:
«Рэжым яго забівае». 66-гадовага Рыгора Кастусёва зноў змясцілі ў ШІЗА
Рыгор Кастусёў выйшаў з ШІЗА, ад яго хаваюць вынікі анкалагічнага даследавання