Ва Уруччы 13-гадовы хлопчык на ровары трапіў пад колы легкавіка

Здарэнне адбылося сёння днём на вуліцы Ложынскай у Мінску

18.11.2023 / 18:52

Фота: ДАІ

36-гадовы кіроўца аўтамабіля «Форд» рухаўся па Ложынскай і пры павароце налева на вуліцу Гінтаўта здзейсніў наезд на хлопчыка, які перасякаў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло.

Школьнік атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.

ДАІ нагадвае, што веласіпедыстам да дасягнення 14 гадоў нельга з'яўляцца на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Nashaniva.com