«Роспіс высокатэмпературнымі пігментамі для керамікі». Мастак паказаў, як ствараў незвычайную ікону для касцёла ў Стоўбцах

Перад святам Панны Марыі Вастрабрамскай, якое адзначаецца 16 лістапада, копія аднайменнага абраза была ўсталяваная над уваходам у рыма-каталіцкі храм Святога Казіміра ў Стоўбцах. Ікона выканана ў незвычайнай тэхніцы — яна напісана высокатэмпературнымі пігментамі на керамічнай плітцы. Як ствараўся абраз на розных этапах, паказаў у фэйсбуку мастак Андрэй Дубінін.

18.11.2023 / 13:01

«Роспіс выконваўся высокатэмпературнымі пігментамі для керамікі, абпал на 1200 градусаў. Пасля на прамяні вакол выявы Маці Божай быў нанесены прэпарат золата для парцаляны, абпалены пасля на 800 градусаў», — напісаў мастак у фэйсбуку.

Пасля гэтага ён апублікаваў фота з апісаннем кожнага этапу.

Арыгінал Іконы Маці Божай Вастрабрамскай памерам 163×200 см быў намаляваны, імаверна, у XVI стагоддзі

Касцёл Святога Казіміра ў Стоўбцах у чаканні аздаблення

Арыгінал Іконы Маці Божай Вастрабрамскай памерам 163 × 200 см быў намаляваны, імаверна, у XVI стагоддзі. Пасля ікона была закрытая каля 1671 году срэбнай і залатой сукенкамі. 2 ліпеня 1927 года Ікона Маці Божай Вастрабрамскай была каранаваная пазалочанымі каронамі і названая Блаславёнай Дзевай Марыяй Маці Міласэрнасці

Першая прамалёўка пігментамі па плітцы

Прамалёўка пігментамі

Бляклыя колеры пігментаў пасля абпалу ў печы на 1200 градусаў зменяцца на чыстыя звонкія колеры

Дзе чыстыя і яркія колеры — гэта пліткі пасля абпалу, бляклыя чакаюць свайго часу

Другі абпал на золата, 800 градусаў

Чытайце таксама:

У Стоўбцах аднавілі браму касцёла, знішчанага саветамі

Каталікам Стоўбцаў перадалі ўчастак зямлі, на якім некалі стаяў гістарычны касцёл

«Можа, самі пабудзьце святымі?» Ксёндз Лашук адказаў на расследаванне пра яго сувязі з «кашальком» Лукашэнкаў, а пасля выдаліў пост

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Nashaniva.com