Расійскае турагенцтва заваблівае турыстаў у Беларусь выявай храма, які не існуе ўжо больш за 80 гадоў

Расійскае турыстычнае агенцтва з Ніжняга Ноўгарада заваблівае турыстаў у Гомель выявай няіснага касцёла, заўважыла выданне «Флагшток».

16.11.2023 / 22:55

Прапанову правесці ў Беларусі час з 3 да 8 студзеня агенцтва ілюструе сярод іншага заснежанай выявай гомельскага касцёла Успення Божай Маці. Ён быў узведзены ў пачатку XIX стагоддзя, у 1938 годзе закрыты, а ў 1940-м увогуле знесены. 

Цяпер гэты касцёл існуе толькі ў выглядзе камп'ютарных візуалізацый энтузіястаў гісторыі Гомеля. Трэба думаць, супрацоўнікі турагенцтва натрапілі на выяву недзе ў сеціве, яна ім візуальна спадабалася, а разбірацца, што гэта за будынак, яны паленаваліся ці не палічылі патрэбным.

Nashaniva.com