У Оршы за «няправільныя» падпіскі арыштавалі прыёмшчыка цягнікоў

Суддзя суда Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна 9 лістапада за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы пастанавіла арыштаваць на 15 сутак прыёмшчыка цягнікоў станцыі Орша Ігара Туранскага, паведамляе «Віцебская вясна».

16.11.2023 / 22:36

Падчас разбору ў судзе мужчына прызнаў, што працяглы час у сацыяльнай сетцы Instagram быў падпісаны на розныя СМІ і суполкі, такія як «Радыё Свабода», «Люстэрка», «Белсат», «Еўрарадыё» і суполку пра татуіроўкі Bodi of belarus. Ігар растлумачыў суду, што не ведаў аб тым, што гэтыя інфармацыйныя прадукты раней уладамі былі ўключаныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя Вяршыніна на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла максімальна пакараць Туранскага на 15 сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефонны апарат, які яму належыць.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Васіль Палякоў не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

За ўдзел у пратэстах затрымалі фітнэс-трэнера. Для гэтага спатрэбіліся сем сілавікоў

Nashaniva.com