МТЗ заплаціць 500 рублёў, калі прывядзеш новага супрацоўніка

Мінскі трактарны завод анансаваў часовы рэгулямін, які прадугледжвае заахвочванне за садзейнічанне ў пошуку новых работнікаў.

16.11.2023 / 16:06

Пералічваюцца наступныя вакансіі:

На прадпрыемстве заклікаюць прыводзіць такіх людзей на працаўладкаванне ва ўпраўленне кадраў (Цэнтральная прахадная МТЗ, каб.309)!

Умова: разрад павінен быць не ніжэй за трэці.

Пасля таго, як новыя супрацоўнікі адпрацуюць тры месяцы без парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны, чалавек, які прывёў новага работніка, атрымае 500 рублёў за кожнага!

Палажэнне пачне дзейнічаць 1 снежня 2023 года.

@nashaniva Легендарны сіні трактар больш сінім не будзе #мтз #мінск #минсксейчас #лукашенко #минскновости #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #тракторныйзавод ♬ оригинальный звук - Blue Tractor

Nashaniva.com