Расійскай мастачцы, якая мяняла цэннікі ў крамах на антываенныя надпісы, далі сем гадоў калоніі
Да 7 гадоў калоніі асудзілі мастачку Аляксандру Скачыленка па справе аб «фэйках» пра войска. Пракурор запытваў для дзяўчыны восем гадоў калоніі.
16.11.2023 / 15:46
Аляксандра Скачыленка. Фота: «Медыязона»
Падставай для справы стала антываенная акцыя ў супермаркеце: дзяўчына замяніла цэннікі ў краме на антываенныя налепкі з інфармацыяй аб расійскіх вайскоўцах, якія загінулі ў Марыупалі, і з заклікамі спыніць баявыя дзеянні.
Па версіі следства, яна дзейнічала з мэтай прапаганды негатыўнай ацэнкі так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі».
У сваім апошнім слове на судзе Скачыленка заявіла, што «дзейнічала ў мэтах абароны інтарэсаў РФ і яе грамадзян, а таксама ў мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі», паведамляе «Медыязона».
На абвяшчэнне прысуду прыйшоў рэжысёр Аляксандр Сакураў. Ён назваў суд над Скачыленка «здзекам над народам, над чалавекам», піша «База».
Мастачка знаходзіцца ў СІЗА з красавіка 2022 года.