У БДУ прайшло масавае ўступленне ў «Белую Русь» на чале з рэктарам

У БДУ 14 лістапада прынялі ў партыю «Белая Русь» новых членаў, у тым ліку рэктара.

15.11.2023 / 13:17

 Новыя члены «Белай Русі». Фота: bsu.by

«Асноўнай задачай партыйнага будаўніцтва зʼяўляецца абʼяднанне працоўных калектываў», — заявіў на мерапрыемстве рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль. 

Таксама ў галоўную праўладную партыю ўступілі яшчэ 10 супрацоўнікаў і студэнт БДУ. «Сярод іх рэктар, прарэктары, дэканы, намдэкана, выкладчыкі і супрацоўнікі службаў», — паведамляе сайт універсітэта.

Старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў віншуе рэктара Белдзяржуніверсітэта Андрэя Караля.Фота: bsu.by

На ўручэнне членскіх білетаў прыехаў старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.

«Беларуская партыя «Белая Русь» пачынае ўспрымацца і пазіцыянавацца як «разумная» партыя. Партыя добра прадстаўлена ў акадэмічным асяроддзі: сярод нас шмат выкладчыкаў беларускіх ВНУ, супрацоўнікаў Акадэміі навук», — расказаў партыйны кіраўнік Алег Раманаў.

Nashaniva.com