Для вызначэння лёсу адной мінскай бярозкі стварылі цэлую камісію
Пад шкляным дахам падземнага пераходу станцыі мінскага метро «Плошча Якуба Коласа» вырасла бярозка. Агенцтва «Мінск-Навіны» правяло расследаванне з мэтай высветліць, які лёс яе чакае. Аказваецца, усё не так проста — гэтае дрэўца ў Беларусі абароненае законамі нашмат лепш, чым многія людзі.
14.11.2023 / 23:20
Дрэўца пад шкляным дахам вырасла ўжо дастаткова буйных памераў і яму цесна. А ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя патлумачылі, што проста так яго нібыта не вырвеш і не зрэжаш: бо існуе парадак выдалення аб'ектаў расліннага свету.
У гэтым выпадку трэба, маўляў, кіравацца арт. 37 «Падставы для выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету» закона «Аб раслінным свеце».
Вырашаць гэта складанае пытанне мусяць не ЖКГ і не «Зелянбуд» Савецкага раёна, а прадпрыемства «Гараўтамост», бо гэта яго тэрыторыя абслугоўвання. А вырашаць, што рабіць, будзе спецыяльна створаная для гэтага камісія, якая і вынесе вердыкт.
Чытайце таксама:
У Мінску ўжо паставілі першую ялінку
У цэнтры Полацка знеслі палову сквера
У цэнтры Віцебска бабры спрабуюць зваліць вялікае дрэва ФОТАФАКТ