У Мінску прэзентавалі школьныя падручнікі па «генацыдзе беларускага народа»
Школьныя падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» выпусцілі Міністэрства адукацыі і Генеральная пракуратура. Сёння гэтыя дапаможнікі прэзентавалі ў мінскай СШ №137 імя Пятра Машэрава, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
14.11.2023 / 20:01
У падручніках расказваюць пра «карныя аперацыі нацыстаў, лагеры смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі БССР, дзейнасць калабарацыянісцкіх фарміраванняў, а таксама пра подзвіг і гераізм беларускага народа, уключаючы дзяцей, якія аддалі жыццё за нашу свабоду і незалежнасць».
Кнігі распрацаваныя і выдадзеныя ў трох варыянтах — для 1-4, 5-9 і 10-11 класаў.
У прэзентацыі ўдзельнічалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генпракуратуры Валерый Талкачоў, а таксама прадстаўнікі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», сябры праўладных арганізацый і іншыя.
Чытайце таксама:
На суботніках у Гомельскай вобласці збіралі грошы на помнік «генацыду беларускага народа»
Швед анансаваў на лістапад першы суд над памерлым «нацысцкім злачынцам»