«Мінск ведае, што рабіць». У Крамлі пракаментавалі навіну пра размяшчэнне на мяжы з Беларуссю польскага танкавага батальёна
Фармаванне Польшчай танкавага батальёна ля мяжы з Беларуссю з'яўляецца «яшчэ адным крокам да напружанасці», заявіў 13 лістапада прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Але, маўляў, у гэтай сітуацыі Мінск «ведае, што рабіць».
13.11.2023 / 20:32
Фота: Мінабароны Польшчы
«Яны робяць усё, што трэба ў гэтай сітуацыі, для гарантавання бяспекі», — сказаў Пяскоў.
Беларускі бок сітуацыі пакуль не каментаваў.
Пра тое, што Польшча разгарнула ў пасёлку Чартаеве (Семятыцкі павет) за 30 км ад беларускай мяжы новы танкавы батальён у складзе 1-й пяхотнай дывізіі, паведаміла Мінабароны Польшчы.
12 лістапада ў Чартаеве кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак узяў удзел у адкрыцці новай вайсковай часткі і сустрэўся з вайскоўцамі новастворанай 1-й пяхотнай дывізіі.
Чытайце таксама:
У Польшчы вайсковая машына насмерць збіла зубра. Здзівілі паводзіны ягонага таварыша
«Іх ахвяра не будзе дарэмнай». Былы пасол Польшчы падтрымаў беларусаў у Дзень салідарнасці
«Беларусы маюць такое ж права на гісторыю Рэчы Паспалітай, як палякі» — польская інтэлектуалка