Манахі-капуцыны ўпершыню ў гісторыі стварылі адмысловую супольнасць для служэння беларусам замежжа
Тры браты будуць жыць разам і працаваць для беларусаў Вільні і ваколіц, паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку парафіі святога Барталамея ў Вільні.
13.11.2023 / 17:48
Фота: facebook.com/VilniusBelarusianChurch
Дагэтуль каталіцкія службы ў Вільні на нерэгулярнай аснове адбываліся з 1997 года. Аднак для гэтага не было ні структур, ні святароў. У 2016-м была створана адмысловая парафія беларусаў Вільні, пробашчам якой прызначылі айца Арыюша Малыска.
Але рэч у тым, што манах не можа жыць адзін, а таму доўгатэрміновы статус айца Арыюша быў няпэўны. Сёлета манахі капуцыны стварылі адмысловую супольнасць братоў, ці, інакш, міні-манастыр. Гэта азначае, што капуцыны плануюць займацца працай з беларусамі ў Вільні ў доўгатэрміновай перспектыве і інвеставаць чалавечы рэсурс у гэта. А ў касцёле святога Барталамея з'явіліся новыя душпастыры — брат Гжэгаж Юзвяк і брат Максім Тамковіч.
Стварэнне адмысловага міні-манастыра для служэння беларусам замежжа — першае ў гісторыі сучаснай Беларусі.
Чытайце таксама:
У Міры прэзентавалі факсімільнае выданне Жухавіцкага евангелля
Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі