Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак

Такое рашэнне вынесла ў пятніцу баранавіцкая суддзя Ірына Паўлоўская.

13.11.2023 / 11:38

Аляксандр Вайцешык. Фота: spring96.org

Вядома, што Вайцешыка затрымалі каля пад'езда свайго дома. Затрымалі яго сілавым метадам. Падчас вобшуку вынялі ноўтбук і тэлефон. Па рашэнні суда, гэтыя тэхнічныя прылады канфіскаваны, піша «Вясна».

Нагадаем, 9 лістапада ў Баранавічах затрымалі не менш за 10 чалавек, пра што паведамляў актывіст Юрый Казакевіч са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Чытайце таксама:

Маці дваіх дзяцей асудзілі ў Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Прайшлі затрыманні на адным з лідскіх заводаў

У Гродне затрымалі сямейную пару, якая падчас пратэстаў несла плакат з асуджэннем дзеянняў сілавікоў

Чарговыя затрыманні на Гродзеншчыне — у Навагрудку, Ваўкавыску і Шчучыне

ГУБАЗіК зладзіў хапун у Баранавічах. Сярод затрыманых — праваабаронца

Nashaniva.com