Маці дваіх дзяцей асудзілі ў Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў
Жанну Волкаву затрымалі ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці.
13.11.2023 / 10:04
Жанна Волкава. Фота: Моцныя навіны
Жанчыну абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі),
ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі),
ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Суд вынес жанчыне пакаранне: тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».
Падтрымайце Жанну: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Жанна Пятроўна Волкава.
Чытайце таксама:
Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнкі затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай
Паўла Мажэйку этапавалі ў калонію. Якую — пакуль невядома
Вынеслі прысуд айцішніку, затрыманаму пасля атакі на самалёт у Мачулішчах