У Польшчы вайсковая машына насмерць збіла зубра. Здзівілі паводзіны ягонага таварыша

У вёсцы Старое Масева на ўскрайку Белавежскай пушчы, недалёка ад мяжы з Беларуссю, вайсковы грузавік збіў зубра. Але медыйнай падзеяй, якая разнеслася на ўсю Польшчу, стаў не сам гэты факт як такі, а тое, што іншы зубр, які быў разам з загінулым, замест уцёкаў у лес застаўся пры сваім таварышы.

13.11.2023 / 00:43

Фота: facebook.com/adam.wajrak

СМІ і сацсеткі абляцелі фота і відэа, на якіх малады зубр засмучана стаіць каля цела збітага грузавіком старэйшага таварыша. 

Фота: facebook.com/adam.wajrak

Пры гэтым ён не сыходзіў нават тады, калі цела загінулай жывёліны паклалі ў кузаў грузавіка.

Фота: facebook.com/adam.wajrak

Чытайце таксама:

З Белавежскай пушчы выйшлі амаль усе зубры. Куды і навошта?

У Літве зуброў вырашылі пасяліць каля мяжы з Беларуссю

Каб перавезці зубра з калгаснага статка ў сафары-парк, запрасілі спецыяліста з Якуціі і стварылі камісію з 26 чалавек

Nashaniva.com