«Іх ахвяра не будзе дарэмнай». Былы пасол Польшчы падтрымаў беларусаў у Дзень салідарнасці

Спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і экс-пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі далучыўся да Дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаецца 12 лістапада. Ён апублікаваў фота магілы Рамана Бандарэнкі ў трэцюю гадавіну яго смерці.

12.11.2023 / 20:18

«Беларусы прагнуць мець свабодную радзіму. Іх кідаюць у турмы, яны шукаюць за мяжой прытулку ад пераследу альбо праз страх закрываюцца ў сабе. Некаторыя, як забіты 3 гады таму Раман Бандарэнка, аддалі жыццё за годнасць народа. Іх ахвяра не будзе дарэмнай», — напісаў Міхальскі па-беларуску ў сацсетцы X, дадаўшы да допісу тэг #StandWithBelarus.

Чытайце таксама:

Як забівалі Рамана Бандарэнку. Хроніка падзей

Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выйсці на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі

Да гадавіны гібелі Рамана Бандарэнкі рыхтуюць відэаролік з успамінамі пра хлопца. Вы можаце паўдзельнічаць

Nashaniva.com