У Беларусі фарміруецца ўжо шостае новае падраздзяленне спецназа — Карпянкоў

Мікалай Карпянкоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі і камандуючы ўнутранымі войскамі, распавёў, што літаральна за гэты год было сфарміравана пяць новых падраздзяленняў спецназа, ужо фарміруецца шостае, таксама створана два атрады добраахвотнікаў.

12.11.2023 / 13:41

Паводле Карпянкова, унутраныя войскі добра ўкамплектаваны і аснашчаны тэхнікай.

Таксама, кажа Карпянкоў, падраздзяленні спецназа ўнутраных войскаў МУС прайшлі сурʼёзную падрыхтоўку з дапамогай байцоў «Вагнера».

«Дзякуючы інструктарам «Вагнера» сумеснымі намаганнямі прайшлі вельмі магутны курс баявой спецыяльнай падрыхтоўкі«, — сказаў Карпянкоў у эфіры СТВ.

У ліпені была інфармацыя, што «Вагнер» будзе вучыць і супрацоўнікаў МУС. Тады ж адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова з прадстаўнікамі ПВК «Вагнер». Кубракоў адзначаў тады, што з прычыны «няпростай сітуацыі ля межаў рэспублікі» трэба быць «падрыхтаванымі да адказу на магчымыя выклікі і пагрозы», і ў гэтым, маўляў, вялікае значэнне мае «практычны вопыт прадстаўнікоў ПВК».

Nashaniva.com