Пасля паўзы ў 52 дні Расія атакавала Кіеў «Іскандэрам»
Паводле Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі, прыкладна ў 8:00 у бок сталіцы Украіны была запушчана балістычная ракета.
11.11.2023 / 11:39
Комплекс «Іскандэр». Фота: Wikimedia Commons
Расія раніцай 11 лістапада выпусціла ў бок Кіева балістычную ракету «Іскандэр», паведаміў кіраўнік кіеўскай адміністрацыі Сяргей Папко.
Прыкладна ў 8:00 у бок горада была запушчана балістычная ракета, па папярэдніх звестках, тыпу «Іскандэр».
«Пасля працяглай паўзы ў 52 дні, вораг аднавіў ракетныя атакі па Кіеве! Да Кіева ракета не даляцела, сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі яе на падлёце да сталіцы», — паведаміў Сяргей Папко.