У Беларусі назвалі расліну 2024 года
У 2024 годзе раслінай года стане прастрэл раскрыты, або сон-трава (сон раскрыты). Pulsatilla patens — шматгадовая травяністая расліна.
11.11.2023 / 10:39
Фота: greenmarket.com.ua
Прастрэл перамог большасцю галасоў бліжэйшых канкурэнтаў — васілёк сіні і дуб звычайны — у анлайн-галасаванні за званне «расліна 2024 года» ў Беларусі, паведамляе Беларускае батанічнае таварыства (ББТ).
Прастрэл (cон-трава) — расліна, якое сімвалізуе абуджэнне прыроды пасля зімы. Для Беларускага батанічнага таварыства гэта з'яўляецца вельмі сімвалічным, бо пасля доўгіх гадоў грамадства перажывае значныя змены.
Нацыянальную кампанію «Расліна 2024 года» ББТ праводзіла ўпершыню, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікарослых раслін Беларусі, іх праблем і неабходнасці захавання месцаў іх росту.