Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнкі затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай

Яму інкрымінуюць садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

10.11.2023 / 12:50

Анатоль Старасвецкі быў затрыманы ў верасні адразу пасля спаткання з Віталіяй. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі і змясцілі ў ІЧУ. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА, яму інкрымінуюць арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша dissidentby.

У сваіх лістах хлопец вельмі хвалюецца за дзяўчыну. Вядома, што ў Анатоля няма блізкіх сваякоў, якія яго могуць падтрымаць. 

Віталія — адзіная дзяўчына, якую адправілі ў калонію за ўдзел у брэсцкіх «масавых беспарадках». Яна была затрыманая 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы і пазней асуджаная да 4 гадоў калоніі. За кратамі яна выйшла замуж за Анатоля.

Падтрымайце Віталію і Анатоля:

Nashaniva.com