У Беларусі можа з'явіцца прафесія «блогер»

У Мінадукацыі кажуць, што зацікаўлены, каб ва ўніверсітэтах было як мага больш запатрабаваных спецыяльнасцяў.

10.11.2023 / 09:54

Улад Бумага — самы папулярны беларускі блогер. На яго ютуб-канал падпісана 48,5 млн чалавек. Гэта ў пяць разоў болей, чым насельніцтва Беларусі. Фота: uznayvse.ru

Пакуль установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацы такой спецыяльнасці не навучаюць. Аднак, як толькі прафесія блогера з'явіцца ў адзіным кваліфікацыйным даведніку пасад служачых Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, праграма навучання будзе распрацавана, паведамляе Мінадукацыі.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Аляксандра Пятрова паведаміла, што нацыянальная сістэма адукацыі вельмі ўспрымальная да новых прафесій.

«Мы зацікаўлены ў тым, каб у нас было як мага больш запатрабаваных спецыяльнасцяў, каб прыцягваць абітурыентаў. Калі ёсць попыт у прадпрыемстваў, мы адкрываем новыя напрамкі», — сказала яна.

Nashaniva.com