Пуцін наведаў штаб Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове

Прэзідэнт Расіі пасля візіту ў Казахстан заехаў у Растоў-на-Доне, дзе наведаў штаб Паўднёвай вайсковай акругі, заслухаў даклады аб ходзе ваенных дзеянняў і азнаёміўся з новымі ўзорамі ваеннай тэхнікі, паведамляе ria.ru са спасылкай на яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова.

10.11.2023 / 07:44

Уладзімір Пуцін з Сяргеем Шайгу і Валерыем Герасімавым. Скрыншот відэа

«Уладзімір Пуцін, завяршыўшы афіцыйны візіт у Астану, прыляцеў у Растоў, дзе наведаў штаб Паўднёвай вайсковай акругі», — сказаў ён.

Пуціна ў штабе суправаджалі міністр абароны Сяргей Шайгу, начальнік Генштаба Валерый Герасімаў.

Прэзідэнт Расіі азнаёміўся з новымі ўзорамі ваеннай тэхнікі і заслухаў даклады аб ходзе ваенных дзеянняў.

Яго апошняя паездка ў Растоў адбылася ў сярэдзіне кастрычніка.

Nashaniva.com