У Магілёве 63-гадовая жанчына несла ў торбах 60 кілаграмаў яблык
Гаспадарлівую жанчыну затрымалі падчас рэйдавых мерапрыемстваў, зазначае Магілёўскае абласное аддзяленне Дэпартамента аховы.
09.11.2023 / 14:04
Фота ілюстрацыйнае
Пенсіянерка выходзіла з тэрыторыі гаспадаркі мясцовага аграпрадпрыемства.
Яна спрабавала выкрасці з фруктовага саду яблыкі — усяго 60 кілаграмаў (коштам 180 рублёў). Як жанчыне ўдалося вынесці такія цяжкія сумкі — незразумела. На яе склалі адміністрацыйны пратакол.