«Беліта» выпусціла туш з італьянскіх кампанентаў, якая не абсыпаецца

У складзе тушы калаген і прыродны воск.

09.11.2023 / 16:15

У калекцыі тушаў для веек «Лакшэры» ад брэнда «Беліта» папаўненне. Лінейку дапоўніў прадукт, выраблены з італьянскіх кампанентаў Chromavis.

Фота: інстаграм брэнда

Новая туш — з калагенам і вітамінам Е. Вытворца сцвярджае, што гэтыя кампаненты ўмацоўваюць вейкі, а алей міндаля і жажаба, які таксама ёсць у складзе, аднаўляе іх структуру.

Фота: інстаграм брэнда

Каб зрабіць туш пластычнай, у склад дадалі ягадны і рысавы воскі — мяркуецца, што гэта дазволіць наносіць яе ў некалькі пластоў. Вытворца абяцае ўстойлівы эфект: туш не абсыпаецца і не застаецца на павеках.

Каштуе навінка 12,48 рубля. У хуткім часе яна апынецца у крамах, а пакуль яе можна замовіць на сайце брэнда.

Кацярына Гардзеева