У Хойніцкім раёне ў калодзежы загінуў двухгадовы хлопчык

Няшчасце здарылася днём 7 лістапада.

08.11.2023 / 10:17

Фота: Асвод

Хлопчык гуляў у пясочніцы ў двары дома. Маці займалася гаспадарчымі працамі, а бацька з'ехаў у райцэнтр. У нейкі момант жанчына заўважыла адсутнасць сына, пачала яго шукаць і знайшла ў калодзежы, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Зрабіўшы вяроўку з падручных сродкаў, яна спусцілася ў калодзеж глыбінёй 7 метраў. Старэйшы сын патэлефанаваў у хуткую.

Хлопчыка самастойна дасталі таксама пры дапамозе вяроўкі, медыкі спрабавалі рэанімаваць яго, але гэта выніку не дало.

Nashaniva.com