У Мінску распрадаюць бібліятэку Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм
На анлайн-аўкцыёнах ідуць актыўныя таргі кнігамі з бібліятэкі вядомай беларускай пісьменніцкай сям’і. У продажы — кнігі з аўтографамі рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў 1920-х гадоў, збор твораў рускіх сімвалістаў у першых выданнях і іншае, піша Bellit.info.
07.11.2023 / 18:18
Дэбютная кніга вершаў рускага паэта Барыса Карнілава (расстраляны ў 1938 годзе) з аўтографам Яўгеніі Пфляўмбаўм
Кнігі ўкраінскага паэта Уладзіміра Гадзіньскага з аўтографамі Яўгеніі Пфляўмбаўм 1925 і 1927 гадоў
Кніга рускага паэта Аляксандра Пракоф’ева з аўтографам Максіму Лужаніну
Тамсама распрадаецца і частка кніг з уладальніцкімі запісамі рэпрэсаванага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы Міколы Аляхновіча. Магчыма, частка яго бібліятэкі перайшла да Максіма Лужаніна.
Сямейная пара, Максім Лужанін (1909—2001) і Яўгенія Пфляўмбаўм (1908—1996), — вядомыя беларускія паэты, актыўныя ўдзельнікі літаратурнага руху 1920-х гадоў. Іх кніжныя зборы — нешматлікі прыклад пісьменніцкай бібліятэкі, ацалелай пасля сталінскага тэрору.
Чытайце таксама:
«У ягонай хаце ў куце стаяў посах Коласа, на стале — чарка Купалы… Антураж!»
У Мінску з'явяцца вуліцы Шчамялёва і Лужаніна
Выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» выдала тры кніжкі беларускіх паэтак ранейшых пакаленняў