«Малінавая Лада». 83-гадовы кампазітар Ханок спяваў дзецям рускую папсу ВІДЭА

Вядомы кампазітар і народны артыст Беларусі Эдуард Ханок у пачатку лістапада наведаў школу ў Шчомысліцы пад Мінскам. Настаўнікаў і вучняў ён здзівіў веданнем і выкананнем сучасных расійскіх песень. 

06.11.2023 / 10:30

Як піша «Прысталічча», музыкант расказаў пра свой творчы шлях, паразмаўляў з педагогамі і школьнікамі. Часткай сустрэчы было выкананне як аўтарскіх песень — «Малінаўка», «Завіруха», так і іншых.

Але пасля хітоў 70-80-х 83-гадовы Ханок праспяваў з дзецьмі папулярныя расійскія песні: «Маршрутка», «Малінавая Лада» і «Юнацтва». Дзеці, мяркуючы па відэа, з задавальненнем падпявалі. 

@pristlalica.tok Народный артист Беларуси приезжал в Минский район, чтобы познакомиться с жителями Щомыслицы #минскийраойн #музыка #популярнаямузыка #хиты #Ханок #щомыслица ♬ оригинальный звук - pristalica.by

Чытайце таксама:

Эдуард Ханок распавёў, як жыве сам і як жыве ў Ізраілі яго дачка

Nashaniva.com