Загінуў мужчына, чыёй жонкі і немаўляці не стала летась пасля трапляння расійскай ракеты ў жылы дом у Адэсе

Юрый Глодан з Адэсы загінуў на фронце. 

05.11.2023 / 17:33

Юрый, яго жонка і маленькая дачка. Фота: сацсеткі

Пра гэта паведаміў яго калега Аляксандр Якавенка са спасылкай на сяброў мужчыны.

«Я не меў зносіны з ім блізка, але амаль кожны адэсіт ведае гэтую сям'ю. Юра — муж, бацька, воін, пекар і калега ў праекце Make My Cake, Адэса, дзе я саўладальнік. Менавіта ён рабіў вядомыя ў Адэсе паскі ад нашай кандытарскай — гэты дзень быў яго першым выхадным, ён выйшаў у краму, калі вярнуўся, яго свет быў разбураны.

23 красавіка 2022 года ў яго сям'ю прыйшоў «рускі свет» — расійская ракета разбурыла жылы комплекс «Цірас» у Адэсе. Трагедыя адабрала жыццё трохмесячнай Кіры Глодан, яе мамы Валерыі і бабулі Людмілы — гэта сям'я Юры.

Ён павёў сябе як годны чалавек украінскай нацыі — пайшоў ва УСУ, спачатку Азоў, потым 3-я штурмавая. Сёння даведаўся, што ён загінуў, абараняючы сваю краіну. Светлая памяць, чалавек з вялікім сэрцам», — напісаў у фэйсбуку Аляксандр.

Ён удакладніў, што афіцыйнага заключэння яшчэ няма. Глодан лічыцца зніклым без вестак з 12 верасня.

Загінулага мужчыну, як пішуць, апазналі па крыжыку.

«Мы былі вельмі шчаслівыя, калі яна нарадзілася, — расказваў Юрый пра дачку і жонку пасля іх гібелі. — Я быў у радзільным доме, калі яна нарадзіла.

Мне вельмі цяжка цяпер усведамляць, што маёй дачкі і жонкі ўжо няма. Увесь мой свет знішчыла расійская ракета».

Чытайце таксама:

«Мой свет знішчыла расійская ракета». Аповед бацькі загінулага немаўляці з Адэсы

Nashaniva.com