Ізраільскія вайскоўцы: З пачатку наземнай аперацыі ў Газе знішчана 2500 цэляў

Уначы ізраільскія войскі нанеслі авіяўдары па вайсковым комплексе ХАМАС.

05.11.2023 / 12:06

Фота: Abed Khaled / AP

У ранішняй зводцы Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) гаворыцца, што з пачатку наземнай аперацыі супраць ХАМАС у сектары Газа наземныя, паветраныя і ваенна-марскія сілы нанеслі ўдары па «больш як 2500 тэрарыстычным цэлях», піша Бі-бі-сі.

Уначы ізраільскія войскі нанеслі авіяўдары па вайсковым комплексе ХАМАС, у якім, па іх словах, знаходзіліся цэнтры кіравання, назіральныя пункты і дапаможныя аб'екты тэрарыстычнай інфраструктуры.

Ізраільскія войскі «працягваюць знішчаць тэрарыстаў», уключаючы блізкі бой, гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрства аховы здароўя Газы, падкантрольнае ХАМАС, сцвярджае, што больш за 30 палесцінцаў загінулі гэтай ноччу ў выніку ізраільскага авіяўдару па лагеры бежанцаў. Ізраіль заявіў, што расследуе, ці дзейнічалі яго сілы ў гэтым раёне ў той час.

Чытайце таксама:

ХАМАС заявіў пра гатоўнасць да кампрамісу па вызваленні закладнікаў

Армія абароны Ізраіля вызваліла 19-гадовую закладніцу, узятую ў палон баевікамі ХАМАС

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Nashaniva.com