Як стаць чараўніком для дзяцей палітвязняў? Cтартавала «Калядная пошта»

Напярэдадні Калядаў фонд «Краіна для жыцця» разам з ініцыятывамі Dissidentby, Littouwin Lions club, Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) абвясцілі пра адкрыццё «Каляднай пошты» для дзяцей палітзняволеных.

04.11.2023 / 14:47

Дзеці палітвязняў могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы.

А кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што яно так марыла. Да акцыі можна далучыцца з любой часткі свету. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Умовы дабрачыннай акцыі:

Збор заявак будзе доўжыцца месяц, да 3 снежня.

Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі, заклікаюць арганізатары акцыі.

Nashaniva.com