Перакладчык, тыктокер, журналіст — тры вакансіі ў «Нашай Ніве»
«Наша Ніва» мае новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.
05.11.2023 / 16:28
Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app
1) Перакладчык з англійскай мовы на беларускую
Трэба дасканала, свабодна валодаць беларускай мовай і ўмець хутка і якасна пераказваць артыкулы. Перадумова тут — шырокі кругагляд, вялікае кола чытання СМІ і хуткадзейнасць.
2) Тыктокер для навіннага канала
Трэба ўмець добра трымацца ў кадры і мантажаваць. І хацець стаць зоркай.
3) Журналіста, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў
Нам патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то пішыце нам з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый. Падкрэслім, што тут трэба менавіта журналіст, з досведам.
Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.
Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на nivanasha@proton.me. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.