У Мінску цяжарную жанчыну аштрафавалі за «пікет» бел-чырвона-белым парасонам

Суд Партызанскага раёна Мінска 20 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу. Паводле пастановы суда, жанчына «з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў ішла з бел-чырвона-белым парасонам». За гэта супраць яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, заўважыла «Люстэрка».

03.11.2023 / 16:39

Фота: Tut.by

Да матэрыялаў справы далучылі фота, на якім мінчанка ідзе з раскрытым парасонам, а побач з ёй знаходзяцца пажылая жанчына і «асоба, якая ажыццяўляла фатаграфаванне».

Жанчына на судзе прызнала віну часткова. Па яе словах, яна не пераследавала палітычных мэтаў, а проста хавалася пад парасонам ад дажджу, але «разумее, што яе дзеянні маглі выклікаць рэакцыю з боку грамадзян, якія бачылі яе».

З-за таго, што мінчанка выхоўвае дваіх дзяцей, у тым ліку адно малое, і знаходзіцца ў стане цяжарнасці, яе не маглі адправіць на «суткі», таму прызначылі штраф 1 850 рублёў.

Чытайце таксама:

Жыхароў Бабруйска асудзілі за кветкі і свечкі каля помніка ахвярам рэпрэсій

У Пінскім раёне пенсіянера пабачылі на паляванні з бел-чырвона-белай нашыўкай на рукаве і далі гіганцкі штраф

У Слоніме настаўніцу з 20-гадовым стажам асудзілі за захоўванне кнігі па гісторыі

Nashaniva.com