У Мінск будзе лётаць турэцкая авіякампанія

Southwind Airlines была створана ў 2022 годзе для палётаў з Турцыі ў Расію.

03.11.2023 / 16:32

Фота: Blizko.by

Сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню грамадзянскай авіяцыі, гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека распавёў, што новая авіякампанія будзе лётаць у Мінск, піша Blizko.by.

— У нас праходзіць афармленне неабходнай дакументацыі ў Дэпартаменце па авіяцыі турэцкая авіякампанія «Паўднёвы вецер» (Southwind). Яны плануюць пачаць палёты ў Беларусь і ў Стамбул.

Southwind Airlines — маладая турэцкая чартарная авіякампанія, якая была створана ў 2022 годзе для палётаў з Турцыі ў Расію. У кампаніі 14 самалётаў Airbus і Boeing, яна выконвае палёты ў Расію, Ізраіль, Нямеччыну і Швейцарыю.

Усе рэйсы з Турцыі выконваюцца з Антальі.

Шмат гадоў з Мінска ў Турцыю лётала авіякампанія Turkish Airlines. У лютым 2022 года яна часова прыпыніла рэйсы, але так і не аднавіла іх.

«Белавія» лётае ў Стамбул з ліпеня 1996 года.

Чытайце таксама:

«Белавія» пацвердзіла інцыдэнт з рэйсам Стамбул-Мінск

«Белавія» таксама заявіла пра зніжкі

«Белавія» анансавала палёты ў Егіпет з Гомеля

Nashaniva.com