Ізраільская армія заявіла, што горад Газа акружаны

Афіцыйны прадстаўнік арміі Ізраіля Дэніэл Хагары паведаміў, што ізраільскія вайскоўцы завяршылі атачэнне горада Газа на поўначы аднайменнага сектара, паведамляе газета Haaretz.

02.11.2023 / 22:40

Ён дадаў, што ізраільскія вайскоўцы атакуюць пазіцыі ХАМАС, яго камандныя пункты, пазіцыі і інфраструктуру для пуску ракет і знішчаюць тэрарыстаў у блізкіх баях.

«Канцэпцыя спынення агню наогул не абмяркоўваецца — ЦАХАЛ вядзе вайну, каб знішчыць ХАМАС», — сказаў Хагары.

Раней прадстаўнікі арміі Ізраіля ўжо паведамлялі, што вайскоўцы вядуць блізкія баі з сябрамі ХАМАС, якія ажыццяўляюць напады з падземных тунэляў, піша Бі-бі-сі.

Паводле звестак ЦАХАЛ, якія немагчыма праверыць, за апошнія некалькі гадзін былі забітыя 130 прадстаўнікоў ХАМАС.

З пачатку наземнай аперацыі ў Газе таксама загінула каля 20 ізраільскіх вайскоўцаў.

Nashaniva.com